Апісанне табліцы:
Эканамічная класіфікацыя адлюстроўвае суадносіны паміж бягучымі і інвестыцыйнымі артыкуламі выдаткаў. Структура дзяржаўных выдаткаў у апошнія гады характарызуецца павышэннем долі бягучых выдаткаў і адпаведным зніжэннем долі капітальных . У структуры бягучых выдаткаў павялічваецца доля субсіды , бягучых трансфертаў і заработнай платы. Апошняе абумоўлена палітыкай дзяржавы, якая праводзіцца ў апошнія гады і накіравана на павышэнне заработнай платы і дасягненне пэўнага даляравага эквіваленту. У выніку доля выдаткаў на заработную плату ў бюджэце краіны апынулася істотна вышэй, чым у іншых краінах СНД. Для кампенсацыі росту заработнай платы скарачаюцца іншыя артыкулы , у першую чаргу капітальныя выдаткі.