Аб праекце
Што такое "Кошт урада"?
"Кошт урада" – гэта інтэрактыўны вэб-сайт, на якім у зразумелай і зручнай форме можна даведацца, адкуль бяруцца і куды накіроўваюцца грошы ў бюджэце нашай краіны.
Для каго прадназначаны "Кошт урада"?
Для ўсіх, хто цікавіцца дзяржаўнымі – а значыць нашымі - фінансамі. Вы думаеце, што ад вашых падаткаў нічога не залежыць? Вы не звяртаеце ўвагі, колькі падаткаў плаціць за вас наймальнік? Вы думаеце, што разабрацца ў гэтым складана і сумна?
Мы гатовы пераканаць вас у тым, што гэта ўвогуле не сумна і нават пазнавальна! На нашым сайце можна, напрыклад, падлічыць, колькі ў дзень вы працуеце на сябе, а колькі – на агульную скарбонку ў выглядзе дзяржаўнага бюджэту. Можна нават паспрабаваць стварыць бюджэт краіны на ўласны густ і параўнаць яго з сапраўдным. Хочаце даведацца, колькі ў гэтым годзе вы ўнеслі на міліцыю, а колькі – на абарону? Атрымайце рахунак!
Навошта мне гэта ведаць?
Ведаючы, якія рэсурсы знаходзяцца ў распараджэнні дзяржавы, можна лепш разумець рашэнні нашага ўрада і ацэньваць, як яны ўплываюць на нашу сучаснасць і будучыню.
Навошта яшчэ адзін сайт, калі ўсе дадзеныя маюцца ў вольным доступе?
На нашым сайце дадзеныя, па-першае, сабраныя ў адным месцы – няма патрэбы шукаць іх па розных дязржаўных крыніцах. А па-другое, прадстаўлены так, што можна лёгка суразмерыць іх з асабістым бюджэтам кожнага з нас – жыхара краіны і працуючага чалавека. Што атрымліваем мы, адлічваючы грошы ў бюджэт ў выглядзе падаткаў і акцызаў? Колькі грошай з падатку, які мы плацім штомесяц, ідзе на школы і ВНУ, а колькі – на заробкі чынавенства?
Дзе вы ўзялі дадзеныя для разлікаў і як лічылі?
Тутапісаны наша методыка разлікаў і крыніцы інфармацыі.
Хто і навошта робіць гэты практ?
Мы – каманда праекта BIPART Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання SYMPA. Наша мэта – дапамагчы зрабіць наш урад больш эфектыўным, а яго рашэнні – празрыстымі і зразумелымі для ўсіх нас. Разумеючы, дзе бярэ і куды выдаткоўвае грошы наша дзяржава, мы можам лепш ацэньваць яго рашэнні і прапанваць свае ідэі, як зрабіць гэта лепш.
Якая ад гэтага карысць дзяржаве?
Мы думаем, што калі грамадзяне будуць добра разумець, што сродкі ў бюджэце з’яўляюцца ад унёскаў кожнага з нас, яны лепш асэнсоўваюць сваю адказнасць. А разумеючы, на што і як гэтыя сродкі выдаткоўваюцца – будуць не толькі больш цаніць паслугі дзяржавы, а ле і дамагацца высокай якасці і эфектыўнасці гэтых паслуг.
Што далей?
Гэты сайт - для ўсіх нас. Калі вы хочаце даведацца больш аб лічбах і інструментах, якія мы прапанавалі, прапанаваць новую цікавую форму прэзентацыі дадзеных або хочаце апублікаваць артыкул на тэму дзяржаўнага бюджэту - пішыце нам, мы з задавальненнем абмяркуем любыя прапановы.
Калі вы жадаеце, каб мы прыйшлі да вас на лекцыю, семінар альбо трэнінг і паказалі, колькі карыснай інфармацыі ёсць у "Кошце ўрада" -пішыце нам сюды: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.">koshturada@sympa-by.euі чакайце ў госці!